Пажары на Гродзеншчыне: гарэў жылы дом
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе МНС
Вечарам 29 кастрычніка ў аграгарадку Тапілішкі Шчучынскага раёна гарэў жылы дом. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці і маёмасць у доме.
Прычына пажару высвятляецца.