Пажары на Гродзеншчыне: у Смаргонскім раёне гаспадыня кватэры атруцілася прадуктамі гарэння
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, адзін чалавек траўмаваны, паведамляе МНС
10 лістапада ў 13.10 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у кватэры шматкватэрнага жылога дома ў аграгарадку Солы Смаргонскага раёна.
Падчас пажару прадуктамі гарэння атруцілася гаспадыня кватэры, якую шпіталізавалі ў тэрапеўтычнае аддзяленне Смаргонскай райбальніцы. Стан пацярпелай здавальняючы.
Прычына пажару высвятляецца.