Пажары на Гродзеншчыне: у Шчучынскім раёне гарэла жылая хата ў Пузыноўцах
16 лістапада ў 03.52 шчучынскім выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Пузыноўцы, дзе гарэла прыватная жылая хата, канстатуе МНС
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/11/4-11.jpg)
Наступствы пажару
Калі байцы МНС прыбылі на месца, дах драўлянай хаты быў ахоплены полымем.
Хата належыць мясцовай 59-гадовай жыхарцы. Жанчына адчула пах гарэлага, выйшла на вуліцу і паведаміла пра пажар дачцэ, якая выклікала выратавальнікаў.
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/11/3-17.jpg)
У хаце пасля пажару
Работнікі МНС ліквідавалі пажар. Агонь пашкодзіў дах, перакрыцці і сцены хаты. Прычыны пажару высвятляюцца. Па адной з версій, да ўзгарання магло прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні.
Сёлета ў Гродзенскай вобласці прычынай 140 пажараў стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры паленні, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС