Сяргей Чыгрын выдаў кнігу «Верыў у Беларусь. Аляксандр Гарасіменка»
Новая кніга пісьменніка са Слоніма Сяргея Чыгрына "Верыў у Беларусь. Аляксандр Герасіменка" днямі пабачыла свет у Мінску.
Кніга прысвечана жыццю і дзейнасці першага гарадскога кіраўніка Мінска ў незалежнай Беларусі Аляксандра Герасімені (1946 – 2017).
Аляксандр Герасіменя ў свой час быў намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Балгарыі, Грэцыі і Латвіі, кіраўніком Рады старэйшын Мінскага гарвыканкама.
У кнігу ўваходзяць успаміны калег і сяброў палітыка, выбраныя інтэрв’ю з ім розных гадоў і фотаздымкі з фамільных архіваў Аляксандра Герасімені, яго сваякоў і сяброў.
Новая кніга Сяргея Чыгрына выйшла накладам у 200 асобнікаў і будзе распаўсюджвацца на прэзентацыях, адзначыў аўтар.
— Цяпер чакаю выхаду сваёй кнігі казак і п’ес для дзяцей «Хітрыкі Бабы Ягі». Кніжка павінна хутка пабачыць свет у Гомелі, — прызнаўся ў размове з аўтарам гэтых радкоў Сяргей Чыгрын.