Слонімцы прыгатавалі стравы з паэмы “Новая зямля”, ці Як прайшлі “Каласавіны-2023” на Слонімшчыне
23 лістапада ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа прайшлі “Каласавіны-2023” на Слонімшчыне. Гасцей таксама чакаў незвычайны пачастунак - прэзентацыя “коласаўскай кухні”.
Сустрэча была прысвечана юбілейнай даце – 100-годдзю з часу выхаду з друку паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. Да юбілею выйшла факсімільнае выданне гэтага твора. Прэзентацыя факсімільнага выдання адбылася і ў бібліятэцы. На мерапрыемства былі запрошаны настаўнікі і бібліятэчныя работнікі школ горада і раёна.
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/11/1-25.jpg)
Фота: Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа
Адкрыла мерапрыемства начальнік аддзела культуры Слонімскага райвыканкама Галіна Данільчык.
Пра працу па папулярызацыі творчасці пісьменніка расказала дырэктар бібліятэкі Тамара Гайдук.
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/11/2-22.jpg)
Фота: Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа
У другую частку праграмы мерапрыемства ўваходзіла наведванне бібліятэкі аграгарадка Навасёлкі і экскурсія ў дом-музей Надзеі Салейка – слонімскай мастачкі, пісьменніцы, аўтара-выканаўцы, члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/11/7-9.jpg)
Фота: Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа
У рамках мерапрыемства гасцей таксама чакала прэзентацыя “коласаўскай кухні” – “Колас запрашае да стала”. Слонімскія бібліятэкары прыгатавалі стравы беларускай нацыянальнай кухні, апісаныя ў паэме “Новая зямля”.
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/11/0-9.jpg)
Фота: Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/11/9-4.jpg)
Фота: Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/11/5-10.jpg)
Фота: Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа
![](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2023/11/6-12.jpg)
Фота: Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа