Пажары на Гродзеншчыне: у Астравецкім раёне гарэў дом, а ў Гродне — гаспадарчая пабудова
За апошнія суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Днём 11 снежня ў аграгарадку Вараняты Астравецкага раёна ў жылым доме агнём была пашкоджана канапа.
У гэты ж дзень на Рабочай вуліцы ў Гродне гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агнём пашкоджаны дах і маёмасць у будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.