У Слоніме гімназісты лавілі на вудачку пытанні па асновах бяспекі жыццядзейнасці
Акцыю “Бяспечны Новы год!” у слонімскай гімназіі №1 правялі прадстаўнікі МНС з актывістамі маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў і пажарных з СШ №2, паведамляе рэсурс МНС
Гімназісты лавілі на вудачку пытанні, адказы на якія знаходзілі разам з выратавальнікамі.
Як бяпечна ўпрагожыць ёлку? Дзе можна катацца на каньках? Што рабіць, калі праваліўся пад лёд?..
У актавай зале гімназіі гучалі адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні.
Вучні актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах выратавальнікаў ды атрымлівалі ад іх прызы і падарункі.
Напрыканцы мерапрыемства гімназісты паглядзелі навучальны фільм, і ніхто не застаўся без падарунка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС