Пажары на Гродзеншчыне: у Слоніме ў агні загінулі 2 чалавекі
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся 2 пажары, 2 чалавекі загінулі ў агні, 1 пацярпеў ад аёпкаў, паведамляе МНС

У кватэры ў Слоніме пасля пажару
20 снежня ў 19.10 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у аднапакаёвай кватэры на другім паверсе ў мікрараёне Энка ў Слоніме. У выніку пажару агнём знішчаны халадзільнік і пашкоджана маёмасць на кухні, закурадымлены столь і сцены ў кватэры.




Падчас пажару загінуў гаспадар кватэры 1961 года нараджэння і жанчына 1977 года нараджэння, якая была ў яго ў гасцях.
Днём 20 снежня выратавальнікам паступіла паведамленне пра шпіталізацыю з апёкамі 1 — 4 ступені бядра і левай рукі (12% цела) мужчыны 1967 года нараджэння, якія ён атрымаў на ўласным падворку ў вёсцы Чашэйкі Іўеўскага раёна ў выніку загарання адзення падчас спальвання смецця. Стан пацярпелага сярэдняй ступені цяжкасці.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота з групы «Жыццё Слоніма» УК і МНС