Пажары на Гродзеншчыне: гарэў жылы дом і легкавік, адзін чалавек загінуў
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся 2 пажары, 1 чалавек загінуў, паведамляе МНС

Наступствы пажару
25 снежня ў 23.52 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Сухадолы Ашмянскага раёна.
У выніку ўзгарання знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у доме. У тамбуры карыдора на падлозе пад абломкамі будаўнічых канструкцый быў знойдзены мёртвым 62-гадовы гаспадар дома.

У Іўі гарэў легкавік
Днём 25 снежня ў Іўі ў завулку Чэхава загарэўся легкавік «Опель». У выніку ўзгарання пашкоджаны маторны адсек, абшыўка салона і панэль прыбораў машыны.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС