Пажары на Гродзеншчыне: гарэлі дачы ў садовых таварыствах
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары — гарэлі дачы ў садовых таварыствах, паведамляе МНС
Вечарам 27 снежня цалкам згарэў дачны дом у садовым таварыстве «Татарка» каля вёскі Караліно ў Гродзенскім раёне.
28 снежня ў 04.41 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у дачным доме садовага таварыства «Ураджай» каля вёскі Тарусічы Гродзенскага раёна. Там агнём знішчаны дах, перакрыцці, маёмасць у доме і пашкоджаны сцены.
Прычыны пажараў высвятляюцца.