Ад футбаліста да святара: Сяргей Гусар адслужыў першую імшу ў родным касцёле ў Слоніме
Учора, 27 красавіка, у слонімскім касцёле святога Андрэя адбылася першая імша ў статусе святара слонімца Сяргея Гусара.
Каб павіншаваць айца Сяргея з важнай і ўрачыстай падзеяй у ягоным жыцці, у касцёле сабралася поўна народу, было шмат моладзі. Многія людзі прыехалі з іншых гарадоў Беларусі і нават з іншых краін, каб пабачыць прыміцыйную імшу ксяндза Сяргея, якая адмыслова адбылася ў яго роднай парафіі.
Цёплую прамову падзякі маладога ксяндза людзі віталі авацыямі. Таксама вернікі падарылі святару-капуцыну вялікі каравай.
Сяргей Гусар перш за ўсё вядомы як былы футбаліст слонімскага «Камунальніка», дзе ён быў нават віцэ-капітанам.