Пятае па ліку папярэджанне журналістам за гэты год
У пракуратуры Віцебскай вобласці палічылі, што незалежная журналістка з Віцебска Святлана Сцяпанава без акрэдытацыі супрацоўнічае з замежным СМІ — беларускай службай «Польскага радыё для замежжа». 15 красавіка журналістка наведала Віцебскую абласную пракуратуру ў суправаджэнні віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава. Пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства Павел Зайцаў гутарыў з журналісткай на працягу 20 хвілін. «Ён тлумачыў, што журналіст замежнага СМІ…