Канферэнцыя ЕГУ: «Еўропа-2015. Эфект перабудовы: рэжымы і рызыкі шматгалосых ведаў»
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае студэнтаў бакалаўрыята і магістратуры ўзяць удзел у міжнароднай студэнцкай канферэнцыі, якая пройдзе 15-16 траўня 2015 года ў Вільні. У 2015 годзе спаўняецца 30 гадоў ад пачатку пераўтварэнняў, якія атрымалі назву «перабудовы», чвэрць стагоддзя незалежнасці Літвы і 10 гадоў існавання ЕГУ ў Вільні.