Літва вырашае, ці падоўжыць арышт «шпіёна» з Беларусі
Адбываецца зачыненае паседжанне Віленскага акруговага суда, на якім разглядаецца мера стрымання для падазраванага ў шпіянажы санінструктара літоўскага войска. Віленскі акруговы суд 15 студзеня стаў разглядаць меру стрымання падазраванаму ў шпіянажы санінструктару літоўскага войска. Пасяджэнне суда закрытае, журналістаў у залу не дапускаюць, паведамляе Delfi. Падсуднага ў залу пасяджэння даставіў канвой з чатырох чалавек. Ён хаваў твар ад журналістаў.