
Праз доўгія гады пошукаў Алена Турлай з Новасібірска знайшла сваю радню ў Паставах. На радзіму дзеда разам з ёю выправілася і журналістка «Звязды». Вялікую колькасць сямейных гнёздаў параскідвалі бязлітасныя сталінскія рэпрэсіі… Не абышло гора расстання і бабулю з дзядулем Алены Турлай… Цяжка ў гэта паверыць, але больш як праз паўстагоддзя ўнучка ўсё ж такі звязала даўно абарваныя сваяцкія нітачкі — адшукала родзічаў і магілу дзеда. Дапамаглі ёй у гэтым актывісты беларускага зямляцтва ў Новасібірску і журналісты «Голасу Радзімы» і «Звязды». Сям’я ў падарунак Пра такое кажуць не інакш, як «зоркі на небе сышліся»… Людміла Шчаслівенка, якая працуе ў новасібірскім Беларускім культурна-асветніцкім цэнтры, прыйшла на прыём да ўрача Алены …
читать дальше →