ЧАМУ ТАК НАЗВАНА : народныя тлумачанні тапамістычных назваў ЛЫНТУПШЧЫНЫ
м. Лынтупы і вул. Красовая. » Мама мая расказывала, што чула ад лынтупскіх старых, як бы, Лынтупы пайшлі ад аднаго жыдка, што тут карчму збудаваў. Тут раздарожжа было раней, месца люднае. Тога жыдка Лынтупам звалі, вось, і мястэчка так назвалі. Пазьней, недалёка ад той карчмы, на ўзбочыне Віленскай дарогі, пабудаваўся ўжо адзін мясцовы гаспадар. Ён займаўся вырабам і гандлем розных разшытых квяцістымі малюнкамі-вышыванкамі абрусоў, посьцілак, паясоў, ручнікоў, дываноў, ды таго-сяго і з вопраткі. Гэты чалавек вельмі любіў прыгажосьць... Читать дальше...