У Лынтупах прайшоў першы фестываль керамікі “Дым”
Дзесяць запрошаных керамістаў з трох краін – Балгарыя, Расія і Беларусь – працавалі цягам двух тыдняў на пленэры ў Лынтупах. Фестываль “Дым”, што прайшоў 24 жніўня, – фінішная прамая. Свята і выстава дзясяткаў унікальных мастацкіх работ. Пра арганізатарак фестывалю Дар’ю Мандзік і Анастасію Мілаванаву мы пісалі раней. Як распавяла Дар’я, пяцёра керамістаў былі з Беларусі. Па прыблізных падліках, фэст наведала каля двухсот гасцей, у тым ліку замежныя турысты, збольшага палякі, таксама літоўцы і расіяне. Читать дальше...