КАЛЯДЫ Ў ПАСТАЎСКІМ ПАВЕЦЕ.
Паняцце ”каляды” ахоплівае ў Пастаўскім павеце святочны перыяд з 24 снежня да 7 студзеня, ці два тыдні. Вігілію Божага Нараджэння ўжо лічаць людзі за святочны дзень. У гэты дзень не выконваюць ніякай працы, за выключэннем дробнага парадкавання і прыбірання ў хаце. Хатнія гаспадыні зранку пільна гатуюць шматлікія стравы на вячэру, так званую ”куццю”. ТРЫ КУЦЦІ Куццямі сяляне называюць тры вігілійныя вечары ў святочны перыяд, а менавіта, вігілія перад Божым Нараджэннем, перад Новым Годам і Трыма каралямі. Читать дальше...