Адам Дасюкевіч – бурмістр Паставаў
Адам Дасюкевіч – легенда Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Апошні рэдактар “Крыніцы”, ратаўнік Барыса Кіта ад смерці, абаронца беларусаў падчас вайны, бурмістр Паставаў, забіты акупантамі, чалавек надзвычай сціплы ў звычайным жыцці. “Ціхі, працавіты патрыёт” – напісаў пра яго ў сваёй кнізе “Пад знакам Пагоні” сябра Рады БНР Язэп Малецкі. Нарадзіўся Адам у вёсцы Копцевічы Ашмянскага павету (цяпер Смаргонскі раён) 5 чэрвеня 1911 года, калі многія будучыя лідэры БХД ужо былі высвечаныя на святарства ... Читать дальше...