Добавить новость
 
Горячие новости часа
Сегодня в Поставах

Новости Постав — календарь событий, фактов, происшествий за день

Сегодня 5 июня 2026 года
Не в Поставах?
Новости сегодня на 29ru.net

Новости от партнёров


Добавь свою новость бесплатно - здесь

Другие новости сегодня

Новости сегодня от Adwile

Колішняя слава груздаўскіх музыкаў

3

     Часта на маё пытаньне «Чым адметная ваша вёска?» ці «Чым цікавае вашае мястэчка?» людзі ня ведаюць, што адказаць. У мястэчку Груздаве з адказам людзі доўга ня цягнуць. Варта спыніць любую сустрэчную старую, і яна вам адразу скажа, чым славіцца Груздава. Дакладней, славілася. — Груздава калісьці славілася сваімі музыкамі. Гэта праўда. Здаўна так павялося. Ва ўсім навакольлі, дзе якое вясельле, груздаўскія гралі. Абслугоўвалі ўсё навакольле. Варта набраць у пошукавіку Google слова «груздаўская» — дык адразу пасыплюцца адказы. «Груздаўская полька», «груздаўская вясельная», «груздаўская кадрыля». 85-гадовы Антон Альфер, грузны магутны дзед, яшчэ памятае, як усе гэтыя кадрылі выконваліся не ў Дамах культуры і не на сьвятах вёскі. Жывая народная музыка была звыклым музычным фонам штодзённага жыцьця. — Самыя папулярныя інструмэнты былі гармонік, скрыпка і бубен. Звычайна гэтым камплектам гралі і вясельлі, і вячоркі. Моладзі ў вёсцы было многа. Не было магчымасьці куды-небудзь выехаць, за мяжу ці ў горад. Дый не было патрэбы. Усе заставаліся пры родным бацьку. А пагуляць хацелася. Танцы закладалі толькі на вялікія сьвяты. У Груздаве былі чатыры фэсты. Два ў касьцёле, два ў царкве. Груздаўская моладзь аб’яўляе — у нас закладныя танцы. Прасілі ў гаспадара якога, дзе можна сабрацца. Клюбаў жа не было. Набіралася ў хату, як сялёдак. Закладныя танцы. Дзеўкі, хлопцы. З носа па грошу. Хлопцы па бутэльцы гарэлкі, дзяўчаты — закуску. Выпівалі, закусвалі ў адной хаце, а танчыць ішлі ў іншую. І наймалі гарманіста, скрыпача і бубен. Вясковая дыскатэка і сёньня ня самае бясьпечнае месца, каб культурна прабавіць вольны час. У крымінальнай хроніцы хапае крывавых інцыдэнтаў з гэтых «ачагоў культуры». Але, як высьвятляецца, п’яныя бойкі адбываліся ня толькі пад «рускі шансон». Біліся і пад кадрылю. — Пры паляках нават забіваліся на сьмерць. Было. Некаторыя ішлі на танцы са сьвінцоўкамі. Нажы, калы. Было адно вясельле, і там завяліся хлопцы. Груздаўскія і Сакалы. Тады біліся. І шафу разламалі, і шыбы паразьбівалі, і дзьверы выбілі. Білі не разьбіраючы. Лямпу пабілі. У дзьвярах паставілі лаву. Дык валіліся адзін на аднаго. Але бойка не была абавязковай часткай праграмы. Авяліне Новік 94 гады. Гэта ўдава Язэпа Новіка, самага знакамітага груздаўскага музычнага майстра. Жанчына настолькі жыцьцярадасная і вясёлая, што разумееш: старасьць — гэта паняцьце вельмі індывідуальнае. — Ён быў 1908 году нараджэньня. Рабіў цымбалы. З малых гадоў. І скрыпкі рабіў, і шафы, і вокны. Усё, і балалайкі, і гітары. Шмат бы я аддаў, каб набыць сапраўдную майстравую груздаўскую гітару. Але, на жаль, мая мара ня зьдзейсьніцца. — З усяго багацьця, што ён рабіў, хоць адзін інструмэнт застаўся ці не? Балалайка ці гітара? — Нічога. Цымбалы былі застаўшыся, дык аддалі ў музэй. Старым людзям я заўжды задаю адно пытаньне. Якіх людзей на сваім вяку яны сустракалі больш — добрых ці благіх? Пані Авяліне доўга думаць не прыйшлося. І гэта, мяркуючы па яе вачах, не старэчае бяспамяцтва. Гэта адкрытасьць, зь якой Авяліна пражыла ўсе гады. І дажылася ўжо да прапраўнукаў. Яе нашчадкі жывуць ад Германіі да Мурманску і Казахстана. — Благіх людзей не было. Усе добрыя былі. — Ня можа быць такога. Вы ж бачылі і вайну, і акупацыю… — Але благога нічога ня бачылі. Блага не было. Як правіла, старыя людзі Заходняй Беларусі Польшчу згадваюць добрым словам. Бо была свая зямля, свая гаспадарка. Але ў пана Альфера да міжваеннай Польшчы ёсьць свой рахунак. Ягоную сям’ю маглі выселіць з хаты. І выратаваў іх 39-ты год. Наколькі трагічны, настолькі і разнастайны ў лёсах розных людзей. — Ніколі Польшчу не ўхваляў і цяпер не ўхваляю. Таму што яны мужыкоў так прыжаўшы былі. Вось пры цяперашняй уладзе. Калі гаспадар страхоўку ня плаціць, прыйдуць, нешта апішуць. Тэлевізар які. А тады што? Нічога ж не было ў мужыкоў. Якая там абстаноўка? Ложак драўляны з клапамі, блох поўна, мух поўна. Дык яны што? Ніякай увагі не было, колькі ў чалавека дзяцей. А даўжок расьце і расьце. І тады з хаты — вон, а хату прадаюць. Цяпер, я чую, з гораду выселяць за горад у закінутую хату. Але на вуліцу не выганяюць. А тады і зямлю б прадалі, і хату. Калі б не 39-ты год, з гэтай хаты б выгналі. І дзявайся, дзе хочаш. Калі б не 39-ты год, з гэтай хаты б выгналі. І дзявайся, дзе хочаш Антон Альфер да гэтае пары ня можа спакойна глядзець на нікому не патрэбную зямлю. Само гэтае словазлучэньне — «непатрэбная зямля» — гучыць для сапраўднага гаспадара дзіка. Бо ў часы яго дзяцінства за лапік гэтай зямлі людзі біліся на сьмерць. — Сям’я вялікая. Зямлі мала. Упрогаладзь жылі, а рабілі як дзікія. Ня гэтак, як цяпер. У калгас трэба пад кулямётам заганяць. А тады за кожны лапік зямлі… Нават на полі мужыкі косамі біліся, калі я закасіў тваю палоску. Туга было. А дзяцей многа. — Косамі біліся? — Так. І забіць маглі. Палоску закасіў трошкі. Усё роўна крыўдна станавілася. Ня тое, што цяпер. Куды вока ні кінь — усё зарасло бур’янам. Нікому не патрэбна. Да зямлі ставяцца па-варварску. Паслухаць груздаўскую польку сёньня можна на Пастаўскім фэстывалі «Гучаць цымбалы і гармонік». Бо многія дзеці і ўнукі груздаўскіх музыкаў перабраліся ў горад, дзе выкладаюць у школе мастацтваў і захоўваюць старыя мэлёдыі. У Груздаве апошнім магіканінам застаўся Язэп Пяткоўскі, малады настаўнік, баяніст-самавук, які сам піша песьні. — Я граю па слыху. Сам падбіраю. Мне так значна зручней. Можа, і ёсьць хібы якія, але з нотамі я не хачу зьвязвацца. На разьвітаньне апошні груздаўскі музыка падараваў мне сваю песьню. І мне было вельмі прыемна. І ад таго, што ў песьні ёсьць запамінальная мэлёдыя, і што напісаная яна на роднай мове. Было б каму яе падхапіць. 09 кастрычнік 2014 Зьміцер Бартосік ист: https://www.svaboda.org/a/26629592.html 15 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

     Часта на маё пытаньне «Чым адметная ваша вёска?» ці «Чым цікавае вашае мястэчка?» людзі ня ведаюць, што адказаць. У мястэчку Груздаве з адказам людзі доўга ня цягнуць. Варта спыніць любую сустрэчную старую, і яна вам адразу скажа, чым славіцца Груздава. Дакладней, славілася.

— Груздава калісьці славілася сваімі музыкамі. Гэта праўда. Здаўна так павялося. Ва ўсім навакольлі, дзе якое вясельле, груздаўскія гралі. Абслугоўвалі ўсё навакольле.

Варта набраць у пошукавіку Google слова «груздаўская» — дык адразу пасыплюцца адказы. «Груздаўская полька», «груздаўская вясельная», «груздаўская кадрыля». 85-гадовы Антон Альфер, грузны магутны дзед, яшчэ памятае, як усе гэтыя кадрылі выконваліся не ў Дамах культуры і не на сьвятах вёскі. Жывая народная музыка была звыклым музычным фонам штодзённага жыцьця.

— Самыя папулярныя інструмэнты былі гармонік, скрыпка і бубен. Звычайна гэтым камплектам гралі і вясельлі, і вячоркі. Моладзі ў вёсцы было многа. Не было магчымасьці куды-небудзь выехаць, за мяжу ці ў горад. Дый не было патрэбы. Усе заставаліся пры родным бацьку. А пагуляць хацелася. Танцы закладалі толькі на вялікія сьвяты. У Груздаве былі чатыры фэсты. Два ў касьцёле, два ў царкве. Груздаўская моладзь аб’яўляе — у нас закладныя танцы. Прасілі ў гаспадара якога, дзе можна сабрацца. Клюбаў жа не было. Набіралася ў хату, як сялёдак. Закладныя танцы. Дзеўкі, хлопцы. З носа па грошу. Хлопцы па бутэльцы гарэлкі, дзяўчаты — закуску. Выпівалі, закусвалі ў адной хаце, а танчыць ішлі ў іншую. І наймалі гарманіста, скрыпача і бубен.

Вясковая дыскатэка і сёньня ня самае бясьпечнае месца, каб культурна прабавіць вольны час. У крымінальнай хроніцы хапае крывавых інцыдэнтаў з гэтых «ачагоў культуры». Але, як высьвятляецца, п’яныя бойкі адбываліся ня толькі пад «рускі шансон». Біліся і пад кадрылю.

— Пры паляках нават забіваліся на сьмерць. Было. Некаторыя ішлі на танцы са сьвінцоўкамі. Нажы, калы. Было адно вясельле, і там завяліся хлопцы. Груздаўскія і Сакалы. Тады біліся. І шафу разламалі, і шыбы паразьбівалі, і дзьверы выбілі. Білі не разьбіраючы. Лямпу пабілі. У дзьвярах паставілі лаву. Дык валіліся адзін на аднаго. Але бойка не была абавязковай часткай праграмы.

Авяліне Новік 94 гады. Гэта ўдава Язэпа Новіка, самага знакамітага груздаўскага музычнага майстра. Жанчына настолькі жыцьцярадасная і вясёлая, што разумееш: старасьць — гэта паняцьце вельмі індывідуальнае.

— Ён быў 1908 году нараджэньня. Рабіў цымбалы. З малых гадоў. І скрыпкі рабіў, і шафы, і вокны. Усё, і балалайкі, і гітары.

Шмат бы я аддаў, каб набыць сапраўдную майстравую груздаўскую гітару. Але, на жаль, мая мара ня зьдзейсьніцца.

— З усяго багацьця, што ён рабіў, хоць адзін інструмэнт застаўся ці не? Балалайка ці гітара?

— Нічога. Цымбалы былі застаўшыся, дык аддалі ў музэй.

Старым людзям я заўжды задаю адно пытаньне. Якіх людзей на сваім вяку яны сустракалі больш — добрых ці благіх? Пані Авяліне доўга думаць не прыйшлося. І гэта, мяркуючы па яе вачах, не старэчае бяспамяцтва. Гэта адкрытасьць, зь якой Авяліна пражыла ўсе гады. І дажылася ўжо да прапраўнукаў. Яе нашчадкі жывуць ад Германіі да Мурманску і Казахстана.

— Благіх людзей не было. Усе добрыя былі.

— Ня можа быць такога. Вы ж бачылі і вайну, і акупацыю…

— Але благога нічога ня бачылі. Блага не было.

Як правіла, старыя людзі Заходняй Беларусі Польшчу згадваюць добрым словам. Бо была свая зямля, свая гаспадарка. Але ў пана Альфера да міжваеннай Польшчы ёсьць свой рахунак. Ягоную сям’ю маглі выселіць з хаты. І выратаваў іх 39-ты год. Наколькі трагічны, настолькі і разнастайны ў лёсах розных людзей.

— Ніколі Польшчу не ўхваляў і цяпер не ўхваляю. Таму што яны мужыкоў так прыжаўшы былі. Вось пры цяперашняй уладзе. Калі гаспадар страхоўку ня плаціць, прыйдуць, нешта апішуць. Тэлевізар які. А тады што? Нічога ж не было ў мужыкоў. Якая там абстаноўка? Ложак драўляны з клапамі, блох поўна, мух поўна. Дык яны што? Ніякай увагі не было, колькі ў чалавека дзяцей. А даўжок расьце і расьце. І тады з хаты — вон, а хату прадаюць. Цяпер, я чую, з гораду выселяць за горад у закінутую хату. Але на вуліцу не выганяюць. А тады і зямлю б прадалі, і хату. Калі б не 39-ты год, з гэтай хаты б выгналі. І дзявайся, дзе хочаш.

Калі б не 39-ты год, з гэтай хаты б выгналі. І дзявайся, дзе хочаш

Антон Альфер да гэтае пары ня можа спакойна глядзець на нікому не патрэбную зямлю. Само гэтае словазлучэньне — «непатрэбная зямля» — гучыць для сапраўднага гаспадара дзіка. Бо ў часы яго дзяцінства за лапік гэтай зямлі людзі біліся на сьмерць.

— Сям’я вялікая. Зямлі мала. Упрогаладзь жылі, а рабілі як дзікія. Ня гэтак, як цяпер. У калгас трэба пад кулямётам заганяць. А тады за кожны лапік зямлі… Нават на полі мужыкі косамі біліся, калі я закасіў тваю палоску. Туга было. А дзяцей многа.

— Косамі біліся?

— Так. І забіць маглі. Палоску закасіў трошкі. Усё роўна крыўдна станавілася. Ня тое, што цяпер. Куды вока ні кінь — усё зарасло бур’янам. Нікому не патрэбна. Да зямлі ставяцца па-варварску.

Паслухаць груздаўскую польку сёньня можна на Пастаўскім фэстывалі «Гучаць цымбалы і гармонік». Бо многія дзеці і ўнукі груздаўскіх музыкаў перабраліся ў горад, дзе выкладаюць у школе мастацтваў і захоўваюць старыя мэлёдыі. У Груздаве апошнім магіканінам застаўся Язэп Пяткоўскі, малады настаўнік, баяніст-самавук, які сам піша песьні.

— Я граю па слыху. Сам падбіраю. Мне так значна зручней. Можа, і ёсьць хібы якія, але з нотамі я не хачу зьвязвацца.

На разьвітаньне апошні груздаўскі музыка падараваў мне сваю песьню. І мне было вельмі прыемна. І ад таго, што ў песьні ёсьць запамінальная мэлёдыя, і што напісаная яна на роднай мове. Было б каму яе падхапіць.

15 просмотров всего, 0 просмотров сегодня

Новости России

Популярные сегодня товары и услуги с доставкой в Поставах и Витебской области

(что, где и как купить сегодня в регионе по интернету)

Проект "Today" (Сегодня в Поставах) на портале today.29ru.net совместно с партнёрским сайтом 29ru.net представляет интернет-витрину популярных товарных интернет-предложений, доступных в Поставах и других городах Витебской области, востребованных услуг, сервисов, новостных и медиа-продуктов напрямую от правообладателей и официальных компаний-продавцов. Более тысячи предложений в самых различных категориях: интернет-магазины, инфо-товары, финансы и кредитование, развлечения, игры, образование и работа, бесплатное интернет-телевидение и многое-многое другое.

Все самые последние, новые и актуальные гаджеты и товары - в рубрике "Интернет-витрина" и на страницах нашего путеводителя по модным интернет-магазинам одежды, обуви и аксессуаров для всей семьи, где представлены товары на самый различный вкус и кошелёк. Вся палитра брендов, новинок и распродаж в режиме онлайн с удобным поиском и сортировкой как по ассортименту, коллекциям, направлениям и ценам, так и по популярности на сегодняшний день. Настройте свою ленту товаров и смотрите только то, что Вам нравится.



Если Вы хотите добавить сайт с новостями Постав, напишите нам, и мы обязательно включим его в наш каталог, а если Ваш сайт транслирует городские новости в формате RSS, то, при желании, и в нашу ленту новостей.



Проект "Today" - региональные новости без купюр и цензуры. Все самые интересные случаи, события, факты, происшедшие в городе за день - в самой полной ленте городских новостей Постав сегодня. Ежедневно самая свежая и объективная информация из первых рук от местных, региональных и федеральных, известных и не очень первоисточников: сайтов, газет, журналов, обзоров на нашем портале Today.29ru.net. Читайте, комментируйте, критикуйте, возражайте, спрашивайте! Наши новости не оставят Вас равнодушными. Каждый день, каждый час - новости, новости и только новости!

Новостные порталы Постав

Postavy.vitebsk-region.gov.by

Официальный сайт Постав

Libpost.wordpress.com

ПОСТАВСКАЯ БИБЛИОТЕКА ГУК "ПОСТАВСКАЯ ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ БИБЛИОТЕЧНАЯ СИСТЕМА" (Белоруссия...

Postavylib.blogspot.com.by

Старая мельница в Поставах (Белоруссия, Витебская область, г. Поставы)

Postavylib.blogspot.com.by

Старая мельница в Поставах (Белоруссия, Витебская область, г. Поставы)

Libpost.wordpress.com

ПОСТАВСКАЯ БИБЛИОТЕКА ГУК "ПОСТАВСКАЯ ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ БИБЛИОТЕЧНАЯ СИСТЕМА" (Белоруссия...

Проект "Today" (Новости Постав) — обзорный новостной информационный интернет-проект web-группы 29ru.net. Календарь событий, фактов, происшествий за день в Поставах и Витебской области. Всё, что случилось, произошло, привлекло внимание и заинтересовало в этот день в режиме online, а также ежедневный почасовой архив российских региональных новостей от Камчатки до Калининграда.



Точка зрения редакции может не совпадать с мнением авторов и публикуемыми авторскими статьями, материалами и комментариями. Мы всегда стараемся объективно представить полярные точки зрения по самым различным вопросам и темам, волнующим общество, и стараемся не ограничивать доступ к ресурсам, соблюдающим общепринятые моральные и законодательные правила и нормы. Для размещения Ваших новостных и публицистических материалов достаточно связаться с нами по контактам mail@29ru.net. Предпочтения отдаются материалам региональной и городской направленности и тематическим обзорам.

Спорт в России и мире


Новости тенниса



Здоровье в России и мире


Музыкальные новости

Новости часа в Поставах и Витебской области

Топ-10 новостей в Поставах (Витебская область) за сегодня на этот час:

Губернаторы России

Общество, политика, культура, бизнес


«Жёлтые» интернет-новости


Происшествия, юмор и курьёзы

Russian.city
Топ-10 новостей от партнёров: