Паэты і пісьменнікі пастаўскага края
Студзень ♦ Жук Ганна Казіміраўна, паэт. Нарадзілася 08. 01. 1954. ♦ Міхасёнак Вячаслаў (9.1.1941 – 12.11.2002), беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Міськія Пастаўскага раёна. Скончыў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча і філфак Мінскага педінстытута. Працаваў настаўнікам у Дуброўскай сярэдняй школе на Маладзечаншчыне, з 1988 года – у Слуцку. З вершамі, краязнаўчымі артыкуламі і ўспамінамі выступаў на старонках мясцовага і рэспубліканскага друку. Аўтар кнігі паэзіі “Сіняе рэха”, краязнаўчага эсэ пра родную вёскў Міськія. Друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Родная прырода», газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар краязнаўчага эсэ пра родную вёску «Вёска майго дзяцінства». ♦ Фурс (Умпіровіч) Александра Лявонаўна, нар. 11.1.1925 г. у в. Азярава, былога Відзаўскага павета (Браслаўскі р-н) у сям’і сельскага настаўніка. Пачатковую школу скончыла ў Азераве, потым вучылася у г. Паставы. У 1944 г. закончыла другі курс настаўніцкай семінарыі, у тым жа годзе паступіла на 3 курс Пастаўскага педвучылішча. Рэпрэсіравана ў 1948 г. па справе Саюза беларускіх патрыётаў, тэрмін адбывала ў Мардоўскіх лагерах. Вызвалілася датэрмінова ў 1956 г., рэабілітавана ў 1992 г. У 1965г. закончыла народны універсітэт мастацтваў у Маскве (факультэт малюнка і жывапісу). Жыла ў г.Шахцінску (Казахстан), у 1982 г. з сям’ёй вярнулася на Радзіму. Зараз на пенсіі, жыве ў г. Паставы. (умерла в 2017г.) Напісала ўспаміны пра жыццё на Пастаўшчыне сярэдзіны ХХ стагоддзя (польскі час, ваенны і пасляваенны час) ♦ Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт Іванавіч (23.1.1808 – 17.12.1884), класік-заснавальнік беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў ф. Панюшкавічы Бабруйскага павета ў сям’і арандатара. Пасля заканчэння Бабруйскай павятовай школы і Віленскай базыльянскай бурсы паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта, але вымушаны быў спыніць вучобу з прычыны хваробы. Служыў чыноўнікам у Мінскай кансісторыі, у Мінскім крымінальным судзе. У 1840 г., купіўшы ф. Люцынка, пакідае казённую службу і пачынае актыўна займацца літаратурнай працай. Паводле некаторых звестак, у часе паўстання ў 1863-1864 гг бывае ў Свянцянах, Свіры, на Лынтупшчыне. Аўтар драматычных твораў (“Ідылія”, Залёты”, “Пінская шляхта” і інш.), вершаваных аповесцяў і апавяданняў (“Гапон”, “Вечарніцы”, “Купала” і інш.), вершаў і перакладаў ( А. Міцкевіч “Пан Тадэвуш”). ♦ Гурыновіч Адам Гіляры Калікставіч (13(25).01.1869 – 23.01(04.02).1894), паэт, перакладчык, фалькларыст.Нарадзіўся года ў фальварку Кавалі на мяжы Пастаўскага і Мядзельскага раёнаў. Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча і Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Актыўна ўдзельнічаў у нацыянальна-дэмакратычным руху, за што быў арыштаваны і кінуты ў Петрапаўлаўскую крэпасць. З прычыны цяжкай хваробы выпушчаны пад нагляд паліцыі ў фальварак Крыстынопаль каля Свіры (там жылі бацькі), дзе ў студзені 1894 года, на 25 годзе жыцця памёр. Вядомы як празаік, паэт, фалькларыст, перакладчык. На Свянцяншчыне і на Пастаўшчыне зрабіў шмат запісаў беларускага фальклору. ♦ Бароўка Ванда Юльянаўна. Нарадзілася26.01.1959, в. Васілеўшчына, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць. Літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук, прафесар (2011). Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура», 1981; аспірантура, 1989; дактарантура, 2004). Навуковыя інтарэсы: літаратуразнаўства; літаратура і гістарычная рэчаіснасць; літаратура і этнас; этнаграфія; гісторыя; філасофія; замежныя мовы. Месца працы, пасада: СШ № 30 г. Віцебска (1981–1985, настаўнік беларускай мовы і літаратуры; Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1985, факультэт беларускай філалогіі і культуры, кафедра беларускай літаратуры, прафесар). Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009). ♦ Аляксандраў Андрэй (27.1.1978), беларускі паэт, журналіст. Нарадзіўся ў г. Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобласці.Скончыў СШ № 1 г. Паставы з залатым медалём і Полацкі дзяржаўны універсітэт. Працаваў на мясцовым тэлебачанні ў Наваполацку, цяпер – у рэдакцыі газеты “Хімік”. Аўтар зборніка вершаў “Вечны горад Чырвонага Сонца”, шматлікіх публікацый у мясцовым і рэспубліканскім друку. ♦ Літвіновіч Пётр Антонавіч, паэт. Нарадзіўся 30. 01. 1956 г. у в. Захараўшчына Пастаўскага раёна. Закончыў Савіцкую сярэднюю школу, Віцебскі палітэхнікум. Працаваў у будаўнічых арганізацыях, зараз – інжынер на Пастаўскім ільнозаводзе. Аўтар кнігі паэзіі “Сон Радзімы сніўся мне”(1996). Вершы друкаваліся ў мясцовых і рэспубліканскіх выданнях. Жыве ў Паставах. Люты ♦Марина Ковалёнок (Трошко) Родилась 3 февраля 1974 в д. Райстанишки, с 1980 по 1990 училась в Козьянской школе, в 1992 году окончила ПТУ №29, живет в г. Поставы. Замужем, имеет троих сыновей, видит мир по своему, пишет стихи. В сборнике «Весенний» ранние стихотворения. «Мелодия рассвета» – сборник 2009 года. Сборник “Ступени” – 2014 года. Подробнее с творчеством Марины можно познакомиться на сайте «Стихи. ru« https://www.stihi.ru/avtor/marinka111 ♦ Зянькевіч Рамуальд (01.02.1820 – 11.09.1868) археолаг, фалькларыст, этнограф, краязнаўца. Нарадзіўся ў Свянцянскім павеце Віленскай губерні. Вучыўся ў павятовай школе ў Паставах, у Віленскай гімназіі. У 1930 г. скончыў Віленскі універсітэт. Настаўнічаў на Свянцяншчыне, Пастаўшчыне, Ашмяншчыне. Жыў на Палессі ў доме князёў Друцкіх-Любецкіх.У 50-я гады перасяліўся ў Вільню. У 1851 годзе выдаў у Коўне “Народныя песенькі пінскага люду” у беларускім арыгінале з вершаваным перакладам збіральніка і з тлумачэннем абрадаў, пры якіх выконваюцца песні. Аўтар вершаванага зборніка “Próbki rymowe” (Вільня, 1856) і кнігі “Wesele, przedślubny podarek rymowy” (Вільня, 1857). ♦ Малец Янусь (Іван Вільгельмавіч), паэт, парадыст. Нарадзіўся 08.02.1951 г. у в. Хрыстова Пастаўскага раёна. Пасля васьмігодкі вучыўся ў ГПТВ у Полацку, працаваў на заводзе ў Віцебску, вучыўся ў Находкінскай марской школе на Далёкім Усходзе. Скончыў філфак БДУ. Працаваў рэдактарам літаратурнага аддзела часопіса “Вожык”. Зараз працуе на МЗХ ЗАТ “Атлант”. Аўтар зборнікаў вершаў і пародый “Бедны конь”(1992), “Трава ў вушах”(1994), “Родны мацярык” (кніга лірыкі) (1995), “Намінальны людзель”(2005). Творы друкаваліся ў шматлікіх рэспубліканскіх выданнях. Жыве ў Мінску. ♦ Кенька Міхась Паўлавіч, празаік, перакладчык, кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся 08. 02. 1947 г. у вёсцы Верацеі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. У 1965 г. скончыў Ласіцкую адзінаццацігодку і паступіў на філалагічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1969) працаваў у кіраўскай раённай газеце «Кіравец», настаўнічаў ва Ўдзелаўскай сярэдняй школе Глыбоцкага раёна і ў Віцебску, быў лектарам, загадваў кабінетам камсамольскай работы ў Віцебскім абкоме камсамола (1969-1973). З 1973 г. — аспірант, з 1976 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1983 г. — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г. У рэспубліканскім друку з рэцэнзіямі і артыкуламі па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу, праблемах беларускай савецкай прозы і паэзіі пачаў выступаць у 1974 г. Аўтар кніг «Майстэрства Аркадзя Куляшова — перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці» (1987). Прымаў удзел у падрыхтоўцы Збораў твораў М.Лынькова і. М.Гарэцкага. Перакладае з расейскай, украінскай, польскай моў. >>> Міхась Кенька. Біяграфія ў святле фальклору ♦ Сваяк Казімір (Канстанцін Стаповіч) (19. 02. 1890 — 6. 05. 1926). Нарадзіўся ў в. Барані Свянцянскага павета Віленскай губерні. Закончыў школу ў Свянцянах і Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю. У 1915 годзе быў пасвечаны ў ксяндзы. Святарскую дзейнасць пачаў вікарыем у Камайскім касцёле(1915-1916 гг), пазней служыў у Клюшчанах, Засвіры. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху. Аўтар вершаў, апавяданняў, эсэ, філасофскіх эцюдаў, публіцыстычных артыкулаў. Выдаў кнігу “Мая ліра” (Вільня, 1924). Памёр 6 мая 1926 года . Пахаваны ў Вільні. ⇒ http://www.ost-kult.grodno.by/2016/10/01/kazimir-svayak-kanstancin-stapovich-paet-dramaturg-publicyst-katalicki-svyatar/ ♦ Сіманёнак Людміла Іванаўна (нар. 19.02.1975) у г.п. Обаль Шумілінскага раёна.Скончыла СШ № 2 у г. Паставы і Віцебскі дзяржаўны універсітэт. Працуе метадыстам аддзела краязнаўства Віцебскага абласнога аб’яднання пазашкольных устаноў. Аўтар паэтычных зборнікаў “У люстэрку” і “Разгорнуты сусвет”. Творы друкаваліся ў шматлікіх абласных і рэспубліканскіх выданнях. ♦ Скурко Іосіф Уладзіміравіч (24.2.1938 – 2.7.1989), паэт-песеннік, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Пількаўшчына на Мядзельшчыне.Вучыўся ў СШ № 2 г. Паставы, якую скончыў на выдатна і застаўся тут працаваць піянерважаным. Сдужыў у войску. Закончыў філфак БДУ, працаваў у ЦК ЛКСМБ, дырэктарам бюро міжнароднага маладзёжнага турызму “Спадарожнік”, у апараце Савета Міністраў БССР, у Дзяржаўным камітэце па тэлебачанні радыёвяшчанні. З вершамі ў друку выступіў у 1962 г. («Настаўніцкая газета»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Бацькоўскі парог» (1973). Асобныя вершы, пакладзеныя на музыку, сталі вядомымі песнямі («Верасы», «Бацькоўскі парог» і інш.). Перакладаў творы расейскіх, украінскіх і польскіх паэтаў. Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Драўгістэ — дружба». Памёр 02.07.1989 г. ♦ Мурзёнак Пётр Сільвестравіч нарадзіўся 26 лютага 1930 года ў вёсцы Чаромушнікі Падзісенныя былога Віленскага ваяводства. У школу пайшоў з 6 гадоў і да 1939 года скончыў … читать дальше

Студзень
Жук Ганна Казіміраўна, паэт. Нарадзілася 08. 01. 1954.

Міхасёнак Вячаслаў (9.1.1941 – 12.11.2002), беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Міськія Пастаўскага раёна. Скончыў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча і філфак Мінскага педінстытута. Працаваў настаўнікам у Дуброўскай сярэдняй школе на Маладзечаншчыне, з 1988 года – у Слуцку.
З вершамі, краязнаўчымі артыкуламі і ўспамінамі выступаў на старонках мясцовага і рэспубліканскага друку. Аўтар кнігі паэзіі “Сіняе рэха”, краязнаўчага эсэ пра родную вёскў Міськія.
Друкаваўся ў часопісах «Маладосць», «Родная прырода», газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар краязнаўчага эсэ пра родную вёску «Вёска майго дзяцінства».

Фурс (Умпіровіч) Александра Лявонаўна, нар. 11.1.1925 г. у в. Азярава, былога Відзаўскага павета (Браслаўскі р-н) у сям’і сельскага настаўніка. Пачатковую школу скончыла ў Азераве, потым вучылася у г. Паставы. У 1944 г. закончыла другі курс настаўніцкай семінарыі, у тым жа годзе паступіла на 3 курс Пастаўскага педвучылішча. Рэпрэсіравана ў 1948 г. па справе Саюза беларускіх патрыётаў, тэрмін адбывала ў Мардоўскіх лагерах. Вызвалілася датэрмінова ў 1956 г., рэабілітавана ў 1992 г. У 1965г. закончыла народны універсітэт мастацтваў у Маскве (факультэт малюнка і жывапісу). Жыла ў г.Шахцінску (Казахстан), у 1982 г. з сям’ёй вярнулася на Радзіму.
Зараз на пенсіі, жыве ў г. Паставы. (умерла в 2017г.)
Напісала ўспаміны пра жыццё на Пастаўшчыне сярэдзіны ХХ стагоддзя (польскі час, ваенны і пасляваенны час)
Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт Іванавіч (23.1.1808 – 17.12.1884), класік-заснавальнік беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў ф. Панюшкавічы Бабруйскага павета ў сям’і арандатара. Пасля заканчэння Бабруйскай павятовай школы і Віленскай базыльянскай бурсы паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта, але вымушаны быў спыніць вучобу з прычыны хваробы. Служыў чыноўнікам у Мінскай кансісторыі, у Мінскім крымінальным судзе. У 1840 г., купіўшы ф. Люцынка, пакідае казённую службу і пачынае актыўна займацца літаратурнай працай. Паводле некаторых звестак, у часе паўстання ў 1863-1864 гг бывае ў Свянцянах, Свіры, на Лынтупшчыне.
Аўтар драматычных твораў (“Ідылія”, Залёты”, “Пінская шляхта” і інш.), вершаваных аповесцяў і апавяданняў (“Гапон”, “Вечарніцы”, “Купала” і інш.), вершаў і перакладаў ( А. Міцкевіч “Пан Тадэвуш”).
Г
урыновіч Адам Гіляры Калікставіч (13(25).01.1869 – 23.01(04.02).1894), паэт, перакладчык, фалькларыст.Нарадзіўся года ў фальварку Кавалі на мяжы Пастаўскага і Мядзельскага раёнаў. Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча і Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Актыўна ўдзельнічаў у нацыянальна-дэмакратычным руху, за што быў арыштаваны і кінуты ў Петрапаўлаўскую крэпасць. З прычыны цяжкай хваробы выпушчаны пад нагляд паліцыі ў фальварак Крыстынопаль каля Свіры (там жылі бацькі), дзе ў студзені 1894 года, на 25 годзе жыцця памёр.
Вядомы як празаік, паэт, фалькларыст, перакладчык. На Свянцяншчыне і на Пастаўшчыне зрабіў шмат запісаў беларускага фальклору.

Бароўка Ванда Юльянаўна. Нарадзілася26.01.1959, в. Васілеўшчына, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць. Літаратуразнавец.
Доктар філалагічных навук, прафесар (2011). Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура», 1981; аспірантура, 1989; дактарантура, 2004).
Навуковыя інтарэсы: літаратуразнаўства; літаратура і гістарычная рэчаіснасць; літаратура і этнас; этнаграфія; гісторыя; філасофія; замежныя мовы. Месца працы, пасада: СШ № 30 г. Віцебска (1981–1985, настаўнік беларускай мовы і літаратуры; Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (з 1985, факультэт беларускай філалогіі і культуры, кафедра беларускай літаратуры, прафесар).
Узнагароды: Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009).

Аляксандраў Андрэй (27.1.1978), беларускі паэт, журналіст. Нарадзіўся ў г. Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобласці.Скончыў СШ № 1 г. Паставы з залатым медалём і Полацкі дзяржаўны універсітэт. Працаваў на мясцовым тэлебачанні ў Наваполацку, цяпер – у рэдакцыі газеты “Хімік”.
Аўтар зборніка вершаў “Вечны горад Чырвонага Сонца”, шматлікіх публікацый у мясцовым і рэспубліканскім друку.
Літвіновіч Пётр Антонавіч, паэт. Нарадзіўся 30. 01. 1956 г. у в. Захараўшчына Пастаўскага раёна. Закончыў Савіцкую сярэднюю школу, Віцебскі палітэхнікум. Працаваў у будаўнічых арганізацыях, зараз – інжынер на Пастаўскім ільнозаводзе.
Аўтар кнігі паэзіі “Сон Радзімы сніўся мне”(1996). Вершы друкаваліся ў мясцовых і рэспубліканскіх выданнях.
Жыве ў Паставах.
Люты

Марина Ковалёнок (Трошко)

Зянькевіч Рамуальд (01.02.1820 – 11.09.1868) археолаг, фалькларыст, этнограф, краязнаўца. Нарадзіўся ў Свянцянскім павеце Віленскай губерні. Вучыўся ў павятовай школе ў Паставах, у Віленскай гімназіі. У 1930 г. скончыў Віленскі універсітэт. Настаўнічаў на Свянцяншчыне, Пастаўшчыне, Ашмяншчыне. Жыў на Палессі ў доме князёў Друцкіх-Любецкіх.У 50-я гады перасяліўся ў Вільню.
У 1851 годзе выдаў у Коўне “Народныя песенькі пінскага люду” у беларускім арыгінале з вершаваным перакладам збіральніка і з тлумачэннем абрадаў, пры якіх выконваюцца песні. Аўтар вершаванага зборніка “Próbki rymowe” (Вільня, 1856) і кнігі “Wesele, przedślubny podarek rymowy” (Вільня, 1857).

Малец Янусь (Іван Вільгельмавіч), паэт, парадыст. Нарадзіўся 08.02.1951 г. у в. Хрыстова Пастаўскага раёна. Пасля васьмігодкі вучыўся ў ГПТВ у Полацку, працаваў на заводзе ў Віцебску, вучыўся ў Находкінскай марской школе на Далёкім Усходзе. Скончыў філфак БДУ. Працаваў рэдактарам літаратурнага аддзела часопіса “Вожык”. Зараз працуе на МЗХ ЗАТ “Атлант”.
Аўтар зборнікаў вершаў і пародый “Бедны конь”(1992), “Трава ў вушах”(1994), “Родны мацярык” (кніга лірыкі) (1995), “Намінальны людзель”(2005). Творы друкаваліся ў шматлікіх рэспубліканскіх выданнях.
Жыве ў Мінску.
Кенька Міхась Паўлавіч, празаік, перакладчык, кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся 08. 02. 1947 г. у вёсцы Верацеі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.
У 1965 г. скончыў Ласіцкую адзінаццацігодку і паступіў на філалагічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1969) працаваў у кіраўскай раённай газеце «Кіравец», настаўнічаў ва Ўдзелаўскай сярэдняй школе Глыбоцкага раёна і ў Віцебску, быў лектарам, загадваў кабінетам камсамольскай работы ў Віцебскім абкоме камсамола (1969-1973). З 1973 г. — аспірант, з 1976 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1983 г. — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.
У рэспубліканскім друку з рэцэнзіямі і артыкуламі па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу, праблемах беларускай савецкай прозы і паэзіі пачаў выступаць у 1974 г. Аўтар кніг «Майстэрства Аркадзя Куляшова — перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці» (1987). Прымаў удзел у падрыхтоўцы Збораў твораў М.Лынькова і. М.Гарэцкага.
Перакладае з расейскай, украінскай, польскай моў.
>>> Міхась Кенька. Біяграфія ў святле фальклору
Сваяк Казімір (Канстанцін Стаповіч) (19. 02. 1890 — 6. 05. 1926). Нарадзіўся ў в. Барані Свянцянскага павета Віленскай губерні. Закончыў школу ў Свянцянах і Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю. У 1915 годзе быў пасвечаны ў ксяндзы. Святарскую дзейнасць пачаў вікарыем у Камайскім касцёле(1915-1916 гг), пазней служыў у Клюшчанах, Засвіры. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху. Аўтар вершаў, апавяданняў, эсэ, філасофскіх эцюдаў, публіцыстычных артыкулаў. Выдаў кнігу “Мая ліра” (Вільня, 1924). Памёр 6 мая 1926 года . Пахаваны ў Вільні.
⇒ http://www.ost-kult.grodno.by/2016/10/01/kazimir-svayak-kanstancin-stapovich-paet-dramaturg-publicyst-katalicki-svyatar/
Сіманёнак Людміла Іванаўна (нар. 19.02.1975) у г.п. Обаль Шумілінскага раёна.Скончыла СШ № 2 у г. Паставы і Віцебскі дзяржаўны універсітэт. Працуе метадыстам аддзела краязнаўства Віцебскага абласнога аб’яднання пазашкольных устаноў.
Аўтар паэтычных зборнікаў “У люстэрку” і “Разгорнуты сусвет”. Творы друкаваліся ў шматлікіх абласных і рэспубліканскіх выданнях.
Скурко Іосіф Уладзіміравіч (24.2.1938 – 2.7.1989), паэт-песеннік, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Пількаўшчына на Мядзельшчыне.Вучыўся ў СШ № 2 г. Паставы, якую скончыў на выдатна і застаўся тут працаваць піянерважаным. Сдужыў у войску. Закончыў філфак БДУ, працаваў у ЦК ЛКСМБ, дырэктарам бюро міжнароднага маладзёжнага турызму “Спадарожнік”, у апараце Савета Міністраў БССР, у Дзяржаўным камітэце па тэлебачанні радыёвяшчанні.
З вершамі ў друку выступіў у 1962 г. («Настаўніцкая газета»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Бацькоўскі парог» (1973). Асобныя вершы, пакладзеныя на музыку, сталі вядомымі песнямі («Верасы», «Бацькоўскі парог» і інш.).
Перакладаў творы расейскіх, украінскіх і польскіх паэтаў. Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Драўгістэ — дружба».
Памёр 02.07.1989 г.

Мурзёнак Пётр Сільвестравіч нарадзіўся 26 лютага 1930 года ў вёсцы Чаромушнікі Падзісенныя былога Віленскага ваяводства. У школу пайшоў з 6 гадоў і да 1939 года скончыў 3 класы польскай школы. Пасля вучыўся ў савецкай школе, з 1946 па 1949 – у пастаўскім педагагічным вучылішчы. У 1949-50 гадах працаваў настаўнікам матэматыкі Вайшкунскай сямігодкі Пастаўскага раёна. З 1950 года пачаў працаваць у Васілінскай сямігодцы, адкуль быў прызваны ў войска і праслужыў роўна тры гады ў пасёлку Кулой каля Варкуты. З 1954 па 1959 год вучыўся завочна ў Мазырскім педагагічным інстытуце на фізіка-матэматычным факультэце. Выкладаў матэматыку і фізіку ў Дварчанскай базавай (9 класаў) школе. Вёў заняткі фота і кінагурткоў. У 1990 годзе выйшаў на пенсію. Яшчэ тры гады адпрацаваў выкладчыкам матэматыкі ў Шыркаўскай базавай школе. Мае медаль “Ветэран працы”. Пасля выхаду на пенсію захапляўся пчолкамі.
Быў жанаты. Жонка, Даната Генрыхаўна з Мажэйкаў, таксама працавала настаўніцай пачатковых класаў. Выхавалі двух сыноў, Пятра і Генадзя, у якіх свае сем’і, якія жывуць у Аттаве. У 2003 годзе П. Мурзёнак з жонкай пераехаў да дзяцей у Канаду.
У 2008 годзе выдаў кнігу ўспамінаў “Над Дзісенкай ракой”; друкаваўся ў альманаху “Беларус”.
Памёр у 2010 годзе.
>>> https://docviewer.yandex.by/?

Гірвель Валянціна. Нарадзілася 30 студзеня 1960 года. У 1987 годзе скончыла Мінскі інстытут культуры. Працуе ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Пастаўскай ЦБС.
Вершы: НА КАЛЯДЫ, ДА ДНЯ БЕЛАРУСКАЙ ПІСЬМЕННАСЦІ, ДА ДНЯ МАЦІ, ПРАКАПОВІЧУ І. З УДЗЯЧНАСЦЮ, СІНІ ЛЁН, ЗОРАЧКА СВЕТЛАЯ
Сакавік
Жаброўскі Генрык (3.3.1923 – 21.4.1996), інжынер-гідролаг, краязнаўца. Нарадзіўся ў вёсцы Міхнічы Пастаўскага павета Віленскага ваяводства. Закончыў 2 класы Пастаўскай гімназіі. У часы нямецкай акупацыі быў звязаны з польскім партызанскім атрадам “Бура” Арміі Краёвай. Пасля прыходу Чырвонай Арміі быў мабілізаваны і служыў ў чыгуначных войсках. У канцы 1944 г. патрапіў у атрады Народнага Войска Польскага генерала Берлінга, з якімі прайшоў баявы шлях ад Віслы да Эльбы. Закончыў Варшаўскую Палітэхніку.
Пасля заканчэння вучобы працаваў у Польскім інстытуце гідралогіі і метэаралогіі (Беласток, Вроцлаў), а з 1960 г. ўзначальваў гідралагічна-метэаралагічную станцыю ў горадзе Новы Сонч. За сваю працу ўзнагароджаны Залатой Адзнакай “Za zaslugi w zwalczaniu powodzi”.
Напісаў успаміны аб сваім побыце ў войску пад час вайны. Збіраў матэрыялы па гісторыі Пастаўшчыны. Напісаў кнігу “Манаграфія вёскі Міхнічы і ваколіц у Пастаўскім павеце на Віленшчыне”, зрабіў картасхему горада Паставы 1939 года; знайшоў, запісаў і пераклаў на польскую мову народны лучайскі верш “Кірха”.
Гарбінскі Юрась Нарадзіўся ў 7.3.1963 года ў в. Камаі Пастаўскага раёна. Скончыў Камайскую сярэднюю школу, філалагічны факультэт і аспірантуру Мінскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў Кракаве і Варшаве. Доктарскую дысертацыю абараніў у Варшаўскім універсітэце ў 1997 г. Навуковы супрацоўнік Польскай акадэміі навук і ад 2003 г. Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.
Займаўся даследваннем жыццёвага і творчага шляху Алеся Гаруна, зараз займаецца вывучэннем беларускага хрысціянскага руху. Склаў анталогію “Беларуская думка ХХ стагоддзя”, даведнік “Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя”; укладальнік, аўтар прадмовы і каментарыяў да кнігі “Мікалай Лапіцкі: У служэньні Богу й Беларусі”( разам з В. Кіпелем). Аўтар і каарданатар серыі “Гісторыя беларускага рэлігійнага жыцця”. Піша вершы.
Шылько Ганна Эдуардаўна, паэт. Нарадзілася 15. 03. 1943 г.






