Добавить новость
 
Горячие новости часа
Сегодня в Поставах

Новости Постав — календарь событий, фактов, происшествий за день

Сегодня 5 июня 2026 года
Не в Поставах?
Новости сегодня на 29ru.net

Новости от партнёров


Добавь свою новость бесплатно - здесь

Другие новости сегодня

Новости сегодня от Adwile

Детство, украденное фашизмом…

7

11 красавіка — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў


Леанарда Масцяніца адна з нямногіх, хто памятае жахі Вялікай Айчыннай вайны

Восень 1943 года. У вёску Юшкавічы, што на Мядзельшчыне, уваходзяць фашысты і загадваюць мясцовым жыхарам збірацца ў дарогу. Тыя выконваюць загад: запрагаюць коней, сем’ямі садзяцца ў вазы пад пільным наглядам ворага накіроўваюцца ў Лынтупы. Адтуль вяскоўцаў па чыгунцы адпраўляюць на прымусовыя работы ў Германію.

Детство, украденное фашизмом… Страшные воспоминания малолетней узницы Леонарды Мастяницы

У цесным вагоне, бітком набітым дзецьмі і дарослымі, да мамы туліцца і 8-гадовая Лёля Купрэвіч. Яе пужаюць крыкі і енкі спалоханых людзей, але выйсця няма — трэба цярпець. Тады яна яшчэ не ведала, што цярпець давядзецца больш за год: столькі часу яе сям’я — два малодшыя браты, тата і цяжарная маці — будзе разлучана немцамі. І гэта стане часам жудасных выпрабаванняў…

Усе яны і сёння ў памяці пажылой жанчыны, якая на працягу жыцця пазбягае размоў на гэту балючую тэму. Аднак напярэдадні Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў згадзілася распавесці пра тыя страшныя месяцы, праведзеныя ў Германіі.

Недзіцячыя выпрабаванні

…87-гадовая Леанарда Юльянаўна сустракае мяне ў сваёй кватэры ў мікрараёне 5-га гарадка. Здзіўляюся таму, як добра яна выглядае: нібыта лёс і не выпрабоўваў няшчасцямі. Аднак ужо з першых хвілін гутаркі разумею, наколькі моцная духам перада мной жанчына.

Леанарда ў дзяцінстве

— Нарадзілася я ў Латвіі, куды мае бацькі паехалі на заробкі, — распачала свой аповед Леанарда Масцяніца— Праз пару гадоў яны вярнуліся на татаву радзіму — у Юшкавічы. Там сям’я прырасла братамі і сястрой, якая, на жаль, памерла маленькай яшчэ да вайны. Жылі ў вялікім, толькі-толькі пабудаваным доме. Але не лёс яму было доўга прастаяць. Хату падпалілі немцы перад тым, як пагнаць вяскоўцаў на прымусовыя работы. Добра памятаю: я з братамі (ім было 2 і 4 гады) ся­дзела на возе, да якога была прывязаная карова. Тата трымаў каня, каб не пайшоў куды. І раптам — як успыхне хата, нечым аблітая і падпаленая. Мы, дзеці, плачам, маці крычыць… Але бяду ўжо было не спыніць.

У Лынтупах, куды прыгналі жыхароў вёскі, Леанарда добра запомніла лазню, у якую ўсіх перад адпраўкай павялі мыцца.

— Каб вы ведалі, як многа там было людзей! — успамінала малалетні вязень. — І цяпер у вушах стаіць гучны выклік: «Купрэвіч з сям’ёй, заходзьце!» Загадалі распрануцца, а адзенне ў кацёл нейкі кінулі. Я яшчэ маму спытала: «Што, наша адзенне згарыць?» Калі памыліся, далі ўсім чыстую вопратку і загадалі ісці ў вагон. А там людзей — няма дзе яблыку ўпасці. Сядзяць усе кучкамі — сем’ямі. Едзем, едзем, і раптам прыпынак. Немцы загадалі дарослым выйсці. Яны — з вагона, а нас, дзяцей — і зусім малых, і большых — далей вязуць. Крык, гвалт падымаецца — словам не перадаць які. Я сяджу як асінавы ліст калачуся, не падазраваючы, што будзе далей.

Леанарда Масцяніца і яе браты

Дзяцей прывезлі ў вялікі двухпавярховы цагляны дом у горадзе Лімбургу. Там і жылі. Леанарда памятае, як супакойвала меншых, падбадзёрвала. Немцаў дзіцячы плач раздражняў, і яны знайшлі выйсце: сказалі, што ніколі не аддадуць бацькам, калі не сціхнуць. Паабяцалі, што ўбачаць яшчэ сваіх родных, гэтай надзеяй усе і жылі.

— Па суботах старэйшым дзецям дазвалялі выйсці да высокіх варот, на якіх вісеў вялікі замок, — працягвала жанчына. — Усіх каравуліла высокая строгая жанчына з вінтоўкай на плячы. Яна дазваляла высунуць за вароты рукі. Нямецкія дзеці з нас смяяліся, і толькі самыя старыя людзі нам спачувалі. Казалі: «Кляйнэ кіндэр, кляйнэ кіндэр» і маглі вярнуцца да нас з хлебам. Раз на тыдзень мы мелі права збегаць на сметнік. Адтуль вёдрамі цягалі аб’едкі, шалупінне ад бульбы ці якой іншай гародніны. Усё варылі. Нясмачна было, але елі, каб не хадзіць галоднымі.

Аднойчы на горад пачалі скідваць бомбы. Леанардзе на свае вочы давялося ўбачыць падарваны цягнік, ля якога ляжалі мёртвыя дарослыя, дзеці… Хутка яе з іншымі насельнікамі дома-лагера перавезлі ў нямецкі горад Дыленбург, дзе ўмовы пражывання былі непараўнальна горшымі. Лагер, абнесены дротам, халодныя, з тонкіх дошак баракі, бязлітасныя немцы-наглядальнікі — гэта 8-гадовая дзяўчынка запомніла на ўсё жыццё.

— Падчас адной з бамбёжак ваенныя загадалі бегчы ў кусты, — узгадвала Леанарда Юльянаўна. — Побач з імі рака працякала — там і вырашылі хавацца. Улезлі ў ваду. Асака вакол высачэнная… І як пачалі на мяне чапляцца ракі! Так яны ў памяць урэзаліся! Страшнейшыя падзеі памятаю не ўсе, а вось ракі не забываюцца.

Пасля выжывання – жыццё

Авіяналёты на горад працягваліся. Па трывозе дзеці беглі ў падвалы, і здавалася, што жыццю ў страху не будзе канца. Аднак усё змянілася ў адзін момант, калі ў будынак зайшоў чалавек і спытаў: «Дзе тут Купрэвічы?»

— У дзвярах з’явілася мама, — з клубком у горле прамовіла мая суразмоўца. — У яе на руках было дзіцё, якое нарадзілася ўжо ў Германіі. Помніцца: малодшы брат Мішка падбег да маці і пачаў шчыпаць яе за каленкі: хацеў, каб і яго ўзяла на рукі. Затым і тату да нас адпусцілі. Усе разам і дачакаліся вызвалення.

Цалкам сям’я Купрэвіч аб’ядналася восенню 1944 года. На Радзіму трапілі не адразу: жылі на мяжы Польшчы і Германіі. Адтуль Леанарда магла не вярнуцца: яе вельмі хацела ўдачарыць бяздзетная палячка. Яна абяцала бацькам, што дачка будзе жыць заможна і камфортна, што будзе прывозіць яе ў Беларусь, аднак пачула адмову.

Сям’я Купрэвіч пасля аб’яднання. 1944 год. Леанарда стаіць злева.

Сям’я спачатку вярнулася на Вілейшчыну, затым — на Мя­дзельшчыну. Аднак усё жыццё Леанарды Юльянаўны аказалася звязаным з Пастаўшчынай.

— Закончыўшы 10 класаў у Мя­дзеле, вырашыла паступаць на фармацэўта, але не паступіла, — працягвала Леанарда Масцяніца— Пешшу пайшла ў Паставы, уладкавалася на кансервавы завод. Пазней адвучылася на прадаўца і ўсё жыццё працавала ў Пастаўскім раёне ў галіне гандлю. У Лынтупах пазнаёмілася са сваім будучым мужам — прыйшоў да мяне купляць шапку. Доўга мяне дабіваўся, але дабіўся, аказаўся настойлівым кавалерам. Многае нас яднала. У яго ні кала ні двара, і ў мяне.

З мужам Леанарда пражыла без некалькіх месяцаў 60 гадоў. Ён пайшоў з жыцця ў 2015-м. Праз пяць гадоў жанчыну напаткала яшчэ адно вялікае гора: памёр сын.

— У 2019 годзе мы з ім па запрашэнні нямецкага Чырвонага Крыжа планавалі ехаць у Германію, — гаварыла Леанарда Юльянаўна, паказваючы пісьмы і дакументы на нямецкай мове. — Арганізацыя сама на мяне выйшла. Аказалася, я адна засталася жывая з тых, хто жыў у тым доме ў Лінбургу. Памятаю я шмат чаго, многае б паказала, расказала. Але кавід забраў дарагога мне чалавека, і ўсё мяне перастала цікавіць…

Леанарда Масцяніца не толькі падзялілася ўспамінамі пра страшэннае мінулае, але і паказала нямала рарытэтных фатаграфій

Пра жыццёвыя выпрабаванні жанчыны больш не гаварылі. Абмяркоўвалі святлейшыя, эмацыянальна цяплейшыя тэмы: Леанарда Юльянаўна расказвала пра дачку, унукаў, сяброў, аднавяскоўцаў.

— Бачыце: у мяне за шклом стаіць кніга Аркадзя Нафрановіча, — заўважыла яна, паказваючы зборнік вершаў і апавяданняў гэтага таленавітага пісьменніка. — Ён жа таксама з Юшкавіч, таксама ў гады вайны быў вывезены ў Германію.

Кнігу падпісаў: «Дарагому і мудраму чалавеку…» Вельмі шаную і кнігу, і памяць пра Аркадзя. Як і пра ўсіх, чыё дзяцінства тады скралі фашысты…

Іна Сняжкова

 

По материалам ист: https://www.postawy.by/2023/04/detstvo-ukradennoe-fashizmom-strashnye-vospominaniya-maloletnej-uznicy-leonardy-mastyanicy/

Новости России

Популярные сегодня товары и услуги с доставкой в Поставах и Витебской области

(что, где и как купить сегодня в регионе по интернету)

Проект "Today" (Сегодня в Поставах) на портале today.29ru.net совместно с партнёрским сайтом 29ru.net представляет интернет-витрину популярных товарных интернет-предложений, доступных в Поставах и других городах Витебской области, востребованных услуг, сервисов, новостных и медиа-продуктов напрямую от правообладателей и официальных компаний-продавцов. Более тысячи предложений в самых различных категориях: интернет-магазины, инфо-товары, финансы и кредитование, развлечения, игры, образование и работа, бесплатное интернет-телевидение и многое-многое другое.

Все самые последние, новые и актуальные гаджеты и товары - в рубрике "Интернет-витрина" и на страницах нашего путеводителя по модным интернет-магазинам одежды, обуви и аксессуаров для всей семьи, где представлены товары на самый различный вкус и кошелёк. Вся палитра брендов, новинок и распродаж в режиме онлайн с удобным поиском и сортировкой как по ассортименту, коллекциям, направлениям и ценам, так и по популярности на сегодняшний день. Настройте свою ленту товаров и смотрите только то, что Вам нравится.



Если Вы хотите добавить сайт с новостями Постав, напишите нам, и мы обязательно включим его в наш каталог, а если Ваш сайт транслирует городские новости в формате RSS, то, при желании, и в нашу ленту новостей.



Проект "Today" - региональные новости без купюр и цензуры. Все самые интересные случаи, события, факты, происшедшие в городе за день - в самой полной ленте городских новостей Постав сегодня. Ежедневно самая свежая и объективная информация из первых рук от местных, региональных и федеральных, известных и не очень первоисточников: сайтов, газет, журналов, обзоров на нашем портале Today.29ru.net. Читайте, комментируйте, критикуйте, возражайте, спрашивайте! Наши новости не оставят Вас равнодушными. Каждый день, каждый час - новости, новости и только новости!

Новостные порталы Постав

Postavy.vitebsk-region.gov.by

Официальный сайт Постав

Libpost.wordpress.com

ПОСТАВСКАЯ БИБЛИОТЕКА ГУК "ПОСТАВСКАЯ ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ БИБЛИОТЕЧНАЯ СИСТЕМА" (Белоруссия...

Postavylib.blogspot.com.by

Старая мельница в Поставах (Белоруссия, Витебская область, г. Поставы)

Postavylib.blogspot.com.by

Старая мельница в Поставах (Белоруссия, Витебская область, г. Поставы)

Libpost.wordpress.com

ПОСТАВСКАЯ БИБЛИОТЕКА ГУК "ПОСТАВСКАЯ ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ БИБЛИОТЕЧНАЯ СИСТЕМА" (Белоруссия...

Проект "Today" (Новости Постав) — обзорный новостной информационный интернет-проект web-группы 29ru.net. Календарь событий, фактов, происшествий за день в Поставах и Витебской области. Всё, что случилось, произошло, привлекло внимание и заинтересовало в этот день в режиме online, а также ежедневный почасовой архив российских региональных новостей от Камчатки до Калининграда.



Точка зрения редакции может не совпадать с мнением авторов и публикуемыми авторскими статьями, материалами и комментариями. Мы всегда стараемся объективно представить полярные точки зрения по самым различным вопросам и темам, волнующим общество, и стараемся не ограничивать доступ к ресурсам, соблюдающим общепринятые моральные и законодательные правила и нормы. Для размещения Ваших новостных и публицистических материалов достаточно связаться с нами по контактам mail@29ru.net. Предпочтения отдаются материалам региональной и городской направленности и тематическим обзорам.

Спорт в России и мире


Новости тенниса



Здоровье в России и мире


Музыкальные новости

Новости часа в Поставах и Витебской области

Топ-10 новостей в Поставах (Витебская область) за сегодня на этот час:

Губернаторы России

Общество, политика, культура, бизнес


«Жёлтые» интернет-новости


Происшествия, юмор и курьёзы

Russian.city
Топ-10 новостей от партнёров: