Мы в Telegram
Добавить новость
 
Горячие новости часа
Сегодня в Поставах

Новости Постав — календарь событий, фактов, происшествий за день

Сегодня 31 мая 2024 года
Не в Поставах?

Новости сегодня на 29ru.net

Новости от партнёров


Добавь свою новость бесплатно - здесь

Другие новости сегодня

Новости сегодня от Adwile

Деревня Дворчаны

24

Пад буслінымі крыламі

Яшчэ не залатая, але цёплая, сонечная, шчодрая восень. Накіроўваюся ў чарговую вёсачку збіраць матэрыялы для аднайменнага рэдакцыйнага праекта. На маршруце — Дварчаны — колішні цэнтр былога калгаса «За Радзіму». Усяго 8 кіламетраў ад райцэнтра, выдатная заасфальтаваная дарога.

Неаднаразова праязджаючы тут, бачыла акуратныя дамы, мноства кветак ля іх, дагледжаныя агароды. А яшчэ — шмат бусліных гнёздаў. Кажуць: дзе буслы, там і шчасце. Хацелася б у гэта верыць. А вось у тым, што Дварчаны насяляюць сціплыя, працавітыя, нераўнадушныя лю­дзі, цвёрда пераканалася. Па звестках, якія атрымала ў Камайскім сельскім Савеце, тут пражывае 127 чалавек, з іх да 18 гадоў — 23, працаздольных— 73, старэйшых за працаздольны ўзрост — 37. У вёсцы чатыры вуліцы: Школьная, Навасёлаў, Маладзёжная, Малочная.

 

Што да гісторыі, то па інвентары 1649 года вёска вядомая як Дварчане ў складзе маёнтка Задзева (сучаснае Задзеўе). Было 12 гаспадароў, апрацоўвалася 10 валок зямлі. Маёнткам валодаў ковельскі князь Сангушка. Пазней яго ўладарамі ў розны час з’яўляліся Марцін Салоўскі, Ганна Бішэўская. З 1939 года — у складзе БССР. У полымі Вялікай Айчыннай вайны загінула 13 дварчанцаў (іх імёны ўвекавечаны на абеліску ў цэнтры вёскі). У 1950 годзе створаны калгас «Залаты колас», які праз два гады перайменаваны ў «За Радзіму» (зараз гэта дварчанскае аддзяленне ААТ «Камайскі-агра»). Вёска з’яўлялася цэнтрам калгаса і сельскага Савета. Тут дзейнічалі фельчарска-акушэрскі пункт, школа, клуб, бібліятэка, магазін, комплексны прыёмны пункт райбыткамбіната, паштовае аддзяленне сувязі. Зараз — ФАП і магазін. Жыхароў абслугоўваюць два аўтамагазіны і перасоўнае аддзяленне сувязі. Праз вёску праходзяць да райцэнтра тры аўтобусныя маршруты.

Парадніліся

Так супала: калі я прыехала ў Дварчаны, старэйшына вёскі Валерый Лоўкіс быў вельмі заняты: разам з жонкай Нінай убіралі бульбу ў полі за домам. Ураджай вырас выдатны — разагнаныя барозны былі ўсыпаныя буйнымі клубнямі.

Гаспадары спяшаліся, бо на неба ўсплывала хмара, якая неўзабаве пралілася дажджом. Але калі да іх прыбеглі ў поле ўнукі, разагнуліся, заўсміхаліся і прапанавалі: «А сфатаграфуйце нас разам з Ягоркам і Маяй. Гэта ж наша радасць».

Тое, што ім не было наканавана мець сваіх дзяцей, Лоўкісы не ўтойваюць. Затое шмат гадоў назад яны назаўсёды парадніліся з хлопчыкам Грышам з Пастаўскай школы-інтэрната.

 

 

 Муж бываў у гэтай школе, — расказвала Ніна Лоўкіс. — Быў час, калі інтэрнатаўскія дзеці выязджа­лі на аздараўленне ў Італію. Дык Валера адвозіў іх на машыне ў мінскі аэрапорт і забіраў адтуль. Некаторых хлопчыкаў мы запрашалі да сябе на канікулы. А Грышу забралі назаўсёды, аформіўшы апякунства.

Хлопец даўно вырас, стварыў сям’ю. Жыве і працуе ў Паставах. У яго з жонкай Вікай двое дзетак-школьнікаў. Ягорка і Мая часта бываюць у бабулі з дзядулем у Дварчанах, а тыя ахінаюць іх клопатам і любоўю.

На пазітыве

Непадалёк дома Адамовічаў — буслінае гняздо. Кожную вясну птушкі засяляюцца ў яго, выводзяць буслянят, абуджаюць наваколле звонкім клёкатам. А надыходзіць жнівень, пусцеюць палеткі — і птушкі адпраўляюцца ў вырай. Вясной яны зноў прынясуць на сваіх крылах вясну. А вось нашы пражытыя гады не вернуцца ніколі.

— Іх нямала, — гаварыла Галіна Генрыхаўна. — Мне споўнілася 83, мужу — 86. Абое не маем здароўя, але трымаемся, не губляем аптымізму. Галоўнае, што ўдваіх і клапоцімся адно пра другога. У шлюбе мы ўжо 57 гадоў.

Прашу пару ўспомніць найбольш плённыя, а яны ў адказ: «Гэта было так даўно! Не хочацца вяртацца ў мінулае. Яно было вельмі насычаным. Цалкам аддавалі сябе рабоце і дома трымалі немалую гаспадарку. Выхавалі сына і дачку. Дачка працуе ў Мінску ўрачом-рэўматолагам, сын — дальнабойшчык».

 

 

Галіну Генрыхаўну і Эдмунда Стэфанавіча ведаюць як сціплых, працавітых, адкрытых людзей. Яна 33 гады адпрацавала ў калгасе эканамістам. Ён на працягу 14 гадоў узначальваў калгас «За Радзіму», а з 1987 па 1996 год з’яўляўся старшынёй Камайскага сельскага Савета.

 А цяперашнія нашы клопаты — дом ды агарод, — гаварылі Адамовічы. — Ды і то не справіліся б самі. Дачка далёка, сын — у рэйсах. Але ў нас ёсць цудоўная памочніца — нявестка Нэла. Часта прыяз­джае з Пастаў і прыбірае ў пакоях, мые, гатуе ежу, спраўляецца з іншай работай. Бясконца ўдзячныя ёй.

У мінулую нядзелю Галіна Адамовіч адзначала дзень нараджэння. Прыехалі сын з нявесткай, унучачкі Адэліна і Сабіна, прыйшлі суседкі, былыя калегі. Было шмат цёплых слоў і ўспамінаў.

 Галіна Генрыхаўна і Эдмунд Стэфанавіч — крыніца пазітыву, — дзялілася са мной былы старэйшына вёскі Ганна Прашмунт. — Люблю іх слухаць, бачыць, як яны даражаць адно адным, вучыцца жыццёвай мудрасці. І хачу пажадаць, каб яшчэ шмат вёснаў яны разам сустракалі буслоў.

Дзень пачынаецца з Лоўчыка

Так гавораць у Дварчанах і маюць рацыю. Зараз рабочы дзень Віктара Лоўчыка пачынаецца ў 4.30. Ён заводзіць УАЗік і адпраўляецца па вёсках па даярак, каб адвезці іх на ранішнюю дойку ў поле, дзе круглыя суткі ўтрымліваюцца каровы. У 7 гадзін кіроўца мяняе транспарт — перасаджваецца на аўтобус і едзе ў Паставы па рабочых, якіх трэба даставіць у ААТ «Камайскі-агра». Пасля 10-і — чарговы клопат: разам з жонкай Данатай развозяць абеды тым, хто заняты ў полі. Вечарам у рэйсах да 9-і — вязе рабочых у райцэнтр, забірае з пашы даярак.

 

 

Хапае клопатаў і ў Данаты. З 7 гадзін раніцы яна выпісвае ў дварчанскім аддзяленні пуцёўкі на транспартныя сродкі, затым са склада выдае муку на цялятнік. У распараджэнні яе як кладаўшчыка і мінеральныя ўдабрэнні.

— А калі ж бываеце дома? — пытаюся ў Лоўчыкаў, з якімі па шчаслівай выпадковасці ўдалося сустрэцца.

— Час, сапраўды, вельмі напружаны, але спраўляемся, — гаво­раць. — У нас жа і свая гаспадарка вялікая: дзве каровы, чацвёра свіней, індыкі, куры.

Вось такія яны, нястомныя вясковыя працаўнікі.

У руху – жыццё

— Пра вёску раскажу толькі пры той умове, калі не будзеце пісаць пра мяне, — катэгарычна заявіла мне ветэран працы Лілія Ядзевіч. — У нас шмат добрых людзей.

І мы з ёй пайшлі па Дварчанах. Канечне, па дарозе я не прамінула тое-сёе распытаць. Даведалася, што Лілія Міленцьеўна 18 гадоў адпрацавала бухгалтарам у калгасе «За Радзіму». А калі яго далучылі да «Дружбы», стала намеснікам галоўнага бухгалтара.

 Калектыў бухгалтэрыі быў дружны, — успамінала жанчына. — Працавалі спакойна. У нас не было ні плётак, ні сварак. Мы і зараз сябруем.

Да адной з былых калег Ліліі Ядзевіч заглянулі. Баляславе Турон — 84, а бачылі б вы, якая яна энергічная!

 

 

 Толькі дождж загнаў мяне ў хату, — казала. — А зранку сабрала апошнія агуркі, кабачкі, па­дзялілася імі з суседкай, выкінула з агарода смецце. Не магу без справы. Калі нічым не занятая, нешта ў галаве робіцца. Мне трэба рухацца і рухацца.

Баляслава Мар’янаўна ўспа­мінала, як марыла пасля школы паступіць у чыгуначны тэхнікум, але ў сям’і расло шасцёра дзяцей, і не знайшлося сродкаў, каб адправіць яе ў свет. Працавала ў калгаснай цяпліцы, на кані вазіла ў Паставы прадаваць калгасную агародніну. А тэхнікум яна ўсё ж такі скончыла — завочна Ашмянскі сельскагаспадарчы. І шмат гадоў адпрацавала ў бухгалтэрыі калгаса.

 

 

Я звярнула ўвагу на тое, што ля хаты акуратна абкошаная трава, шмат кветак. «Гэта ўсё дзякуючы зяцю, — гаварыла гаспадыня. — Юра вельмі талковы. Яны з Марынай часта прыязджаюць да мяне з Пастаў, ва ўсім дапамагаюць. Але і сама не сяджу без справы».

Узорна!

На дом №38 «А» па вуліцы Школьнай і двор ля яго немагчыма не звярнуць увагу — настолькі тут усё дагледжана і прыгожа. На сцяне — шыльда «Дом узорнага парадку». Дык як не заглянуць сюды?

Пашанцавала, што гаспадыня, Ніна Вярбіцкая, якраз была дома — перабірала ў гаражы бульбу. Маё захапленне ўспрыняла стрымана: «Нічога асаблівага ў нас няма. Проста ў доме і ў двары пастаянна падтрымліваем парадак. Зараз распачалі рамонт кухні»

.

 

Гэты дом Ніна і Аляксандр Вярбіцкія атрымалі 17 гадоў таму ад калгаса «Дружба». Ля яго быў толькі невялікі хляўчук, наўкол — голае поле. З гадамі маладыя гаспадары ператварылі тэрыторыю ў зялёны аазіс. Дом прыватызавалі, узвялі гараж, дрывотню, лазню. Пасадзілі вялікі сад. А якая зялёная раскоша з дэкаратыўных дрэўцаў і кустарнікаў перад домам! І ніякай агароджы, што дадае прасторы.

 

 

 Я працую ў магазіне ў Камаях, Саша — на амкадоры на сельгаспрадпрыемстве, — расказвала Ніна. — Прыходзім дадому — і зноў у працы. Нам няма калі расслабляцца. Летам у пяць гадзін устаём — і да скаціны. Трымаем карову, свіней, авечак. Тое-сёе з жыўнасці прадаём, каб мець дадатковы рубель і пусціць яго ў справу. Калі не лянуешся, то і будзеш мець тое, пра што марыш.

 

 

У Дварчанах жыве і Нініна маці, Аліна Субко, якая працавала даяркай у «Дружбе» і ўжо даўно на пенсіі. І ў яе адмысловы парадак, мноства кветак у агародчыку.

 А найбольш іх у маёй сястры Олі Старадуб у Камаях, — казала Ніна. — Яна пераўзышла і мяне, і маму.

Ну як тут не ўзгадаць пра гены, што перадаюцца па спадчыне?

ФАП абнавіўся

Загадчыца Дварчанскага фельчарска-акушэрскага пункта Марыя Іванская знаходзілася ў водпуску, але не адмовіла ў сустрэчы — прыехала на мапедзе на ФАП.

Заходзім у памяшканне, і я ўлоўліваю пах свежай фарбы.

 

 

— Рамонт рабілі ўласнымі сіламі, пачынаючы з двух ганкаў. Матэрыялы выдзелілі ЦРБ і ААТ «Камайскі-агра», — патлумачыла Марыя Андрэеўна і ахвотна паказала мне абноўленыя кабінеты. Усюды — чыста, акуратна, светла. Пафарбаваныя панэлі, падлога, па-новаму абсталяваны працэдурны кабінет, новай цыратай абшытыя крэслы, кушэткі. Усё абсталявана ў адпаведнасці з патрабаваннямі Міністэрства аховы здароўя.

— Хачу падзякаваць галоўнаму ўрачу ЦРБ Аляксандру Сварцэвічу, які ўдзяляе ФАПу вялікую ўвагу, і начальніку дварчанскага аддзялення ААТ «Камайскі-агра» Юрыю Борысу, ад якога пастаянна атрымліваю дапамогу, — гаварыла загадчыца ФАПа. Калі адчуваеш падтрымку, то і працаваць лягчэй.

Акрамя Дварчан, у зоне абслугоўвання ФАПа яшчэ 17 вёсачак, у якіх пражываюць 324 чалавекі. Праводзіцца дыспансерызацыя, кожны месяц прыязджаюць профільныя ўрачы з ЦРБ. Ну а сама фельчар пастаянна на ахове здароўя вяскоўцаў.

 

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Следующая остановка — деревня Дворчаны

 

Фаіна Касаткіна

 

ист: https://www.postawy.by/2023/09/proekt-pk-vjosachka-prodolzhaetsya-sledujushhaya-ostanovka-derevnya-dvorchany/

Loading

Поставы

Бородино — деревня в поставском районе

Ria.city


Новости России


Популярные сегодня товары и услуги с доставкой в Поставах и Витебской области

(что, где и как купить сегодня в регионе по интернету)

Проект "Today" (Сегодня в Поставах) на портале today.29ru.net совместно с партнёрским сайтом 29ru.net представляет интернет-витрину популярных товарных интернет-предложений, доступных в Поставах и других городах Витебской области, востребованных услуг, сервисов, новостных и медиа-продуктов напрямую от правообладателей и официальных компаний-продавцов. Более тысячи предложений в самых различных категориях: интернет-магазины, инфо-товары, финансы и кредитование, развлечения, игры, образование и работа, бесплатное интернет-телевидение и многое-многое другое.

Все самые последние, новые и актуальные гаджеты и товары - в рубрике "Интернет-витрина" и на страницах нашего путеводителя по модным интернет-магазинам одежды, обуви и аксессуаров для всей семьи, где представлены товары на самый различный вкус и кошелёк. Вся палитра брендов, новинок и распродаж в режиме онлайн с удобным поиском и сортировкой как по ассортименту, коллекциям, направлениям и ценам, так и по популярности на сегодняшний день. Настройте свою ленту товаров и смотрите только то, что Вам нравится.



Если Вы хотите добавить сайт с новостями Постав, напишите нам, и мы обязательно включим его в наш каталог, а если Ваш сайт транслирует городские новости в формате RSS, то, при желании, и в нашу ленту новостей.



Проект "Today" - региональные новости без купюр и цензуры. Все самые интересные случаи, события, факты, происшедшие в городе за день - в самой полной ленте городских новостей Постав сегодня. Ежедневно самая свежая и объективная информация из первых рук от местных, региональных и федеральных, известных и не очень первоисточников: сайтов, газет, журналов, обзоров на нашем портале Today.29ru.net. Читайте, комментируйте, критикуйте, возражайте, спрашивайте! Наши новости не оставят Вас равнодушными. Каждый день, каждый час - новости, новости и только новости!

Новостные порталы Постав

Postavy.vitebsk-region.gov.by

Официальный сайт Постав

Libpost.wordpress.com

ПОСТАВСКАЯ БИБЛИОТЕКА ГУК "ПОСТАВСКАЯ ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ БИБЛИОТЕЧНАЯ СИСТЕМА" (Белоруссия...

Postavylib.blogspot.com.by

Старая мельница в Поставах (Белоруссия, Витебская область, г. Поставы)

Postavylib.blogspot.com.by

Старая мельница в Поставах (Белоруссия, Витебская область, г. Поставы)

Libpost.wordpress.com

ПОСТАВСКАЯ БИБЛИОТЕКА ГУК "ПОСТАВСКАЯ ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ БИБЛИОТЕЧНАЯ СИСТЕМА" (Белоруссия...

Проект "Today" (Новости Постав) — обзорный новостной информационный интернет-проект web-группы 29ru.net. Календарь событий, фактов, происшествий за день в Поставах и Витебской области. Всё, что случилось, произошло, привлекло внимание и заинтересовало в этот день в режиме online, а также ежедневный почасовой архив российских региональных новостей от Камчатки до Калининграда.



Точка зрения редакции может не совпадать с мнением авторов и публикуемыми авторскими статьями, материалами и комментариями. Мы всегда стараемся объективно представить полярные точки зрения по самым различным вопросам и темам, волнующим общество, и стараемся не ограничивать доступ к ресурсам, соблюдающим общепринятые моральные и законодательные правила и нормы. Для размещения Ваших новостных и публицистических материалов достаточно связаться с нами по контактам mail@29ru.net. Предпочтения отдаются материалам региональной и городской направленности и тематическим обзорам.

Спорт в России и мире


Новости тенниса


Ролан Гаррос

Мирра Андреева вышла во второй круг Открытого чемпионата Франции


Здоровье в России и мире


Музыкальные новости
Песня

Литературно-музыкальный вечер «Песня как признание в любви»


Новости часа в Поставах и Витебской области

Топ-10 новостей в Поставах (Витебская область) за сегодня на этот час:

Губернаторы России

Общество, политика, культура, бизнес

Книжные новинки, лаборатория текста и иллюстраций — ждут гостей Московского детского фестиваля искусств «НЕБО»

Команда Центрального округа Росгвардии стала призером на чемпионате по пожарно-спасательному спорту в Москве (видео)

Доктор Кутушов назвал болезни, которые поджидают отдыхающих у водоёмов

Стоматолог Владимир Лосев: сколько времени нужно носить брекеты


«Жёлтые» интернет-новости


Происшествия, юмор и курьёзы

Жулан.

ТСД SAOTRON RT-T50: высокопроизводительный терминал сбора данных промышленного класса

Девятый вал...

Завершен монтаж пролетного строения моста через Волгу на обходе Твери

Russian.city
Топ-10 новостей от партнёров: