У Дзень роднай мовы для слонімскіх дзяцей правялі экскурсію па-беларуску
У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, навуковы супрацоўнік Слонімскага раённага краязнаўчага музея Сяргей Бурсевіч правёў экскурсію па музеі на беларускай мове для дзяцей з парафіі Святога Андрэя.
Наведвальнікі пакінулі словы падзякі музею і зрабілі шмат памятных фота.



