Колішняя слава груздаўскіх музыкаў
Часта на маё пытаньне «Чым адметная ваша вёска?» ці «Чым цікавае вашае мястэчка?» людзі ня ведаюць, што адказаць. У мястэчку Груздаве з адказам людзі доўга ня цягнуць. Варта спыніць любую сустрэчную старую, і яна вам адразу скажа, чым славіцца Груздава. Дакладней, славілася. — Груздава калісьці славілася сваімі музыкамі. Гэта праўда. Здаўна так павялося. Ва ўсім навакольлі, дзе якое вясельле, груздаўскія гралі. Абслугоўвалі ўсё навакольле. Варта набраць у пошукавіку Google слова «груздаўская» — дык адразу пасыплюцца адказы. Читать дальше...