У Слоніме пісалі беларускую дыктоўку
У нядзелю, 21 лютага, слонімцы пісалі беларускую дыктоўку, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.

Тэкст чытаў Уладзімір Літвін
Дыктаваў тэкст (урывак з эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасць гэта…») сябра ТБМ Уладзімір Літвін.
Пісалі дыктоўку чальцы Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл і неабыякавыя да роднай мовы жыхары нашага горада.

Зачытваюць ліст ад Паўла Севярынца
Пасля напісання дыктоўкі быў зачытаны ліст, атрыманы ад палітвязня і пісьменніка Паўла Севярынца, які раней прыязджаў у Слонім з прэзентацыяй сваёй кнігі «Беларускі Ерусалім».